Спадчына: Рабаў Фёдар Васільевіч
Аўторак, 26 Студзень 2021 15:15
9 чэрвеня 2021 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Фёдара Васільевіча Рабава (1921–1941), чырвонаармейца, абаронца Брэсцкай крэпасці (1941)
Фёдар Васільевіч Рабаў нарадзіўся 9 чэрвеня 1921 г. у вёсцы Ігуменцава Вязнікаўскага раёна Уладзімірскай вобласці. У дзяцінстве быў дапытлівым, умелым хлопчыкам. Сам змайстраваў шашкі, санкі, умеў іграць на балалайцы і гармоні. Юнаком яго выбралі культарганізатарам, ладзіў вечары для вясковай моладзі. Пасля заканчэння сямі класаў Лукноўскай школы працаваў слесарам-наладчыкам на Лукноўскай ткацкай фабрыцы імя Ф. Энгельса.